Ушанавалі ветэрана працы
Создано Александр Касперчук 15.09.2017 в 13:07Сваё 90-годдзе адзначыла ветэран працы Валерыя Міхайлаўна Гайдук, якая пражывае ў вёсцы Руткевічы. Павіншаваць юбілярку з днём нараджэння прыехалі радныя і блізкія, а таксама старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генрых Феліксавіч Шандроха і намеснік дырэктара ААТ “Шчучынаграпрадукт” Канстанцін Міхайлавіч Куц.