23 сакавіка стартуе рэспубліканская добраахвотная акцыя "Адновім лясы разам!"

 

З 23 сакавіка па 20 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў нашай краіне пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя "Адновім лясы разам!", прысвечаная году якасці.

 

Па традыцыі ў пасадцы лясоў прымуць удзел калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, нераўнадушныя грамадзяне, валанцёры, школьнікі – усе, хто клапоціцца пра будучыню нашай роднай зямлі.

 

Прыняць удзел у акцыі "Адновім лясы разам" можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва. Там забяспечаць пасадачным матэрыялам і пакажуць участак для пасадкі лясных культур.

 

Ганна РУДСКАЯ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!