Эксклюзіўных інструментаў стане больш. У Шчучынскай дзіцячай школе мастацтваў умацоўваюць матэрыяльна-тэхнічную базу

 

Пастаянна ўмацоўваючы сваю матэрыяльна-тэхнічную базу, у Шчучынскай дзіцячай школе мастацтваў асаблівую ўвагу надаюць аднаўленню музычных інструментаў.

 

– Вось і сёлета наш народны ансамбль народных інструментаў дзякуючы падтрымцы раённай улады будзе мець балалайку прыму і домру канцэртную, – гаворыць дырэктар Шчучынскай ДШН Марына Налівайка. – Гэтыя інструменты вырабляе для нас унікальны пінскі майстар Руслан Макарэвіч.

 

На рахунку знакамітага беларускага майстра каля двух соцень балалаек і домраў ручной работы. Менавіта на такіх эксклюзіўных інструментах у хуткім часе будуць іграць шчучынскія музыканты і радаваць сваім талентам слухачоў на канцэртах.

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!