І дзень, і ноч на варце. У Шчучыне прайшло святочнае мерапрыемства з нагоды Дня міліцыі

 

Святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню міліцыі, адбылося сёння ў сценах раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і сабрала праваахоўнікаў, іх родных і блізкіх, ветэранаў органаў унутраных спраў.

 

Віншаванні ў адрас цяперашніх і былых супрацоўнікаў міліцыі гучалі ад кіраўнікоў раёна, начальнікаў сілавых структур, дырэктараў прадпрыемстваў і арганізацый. Прынародна былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды і чарговыя званні.

 

Душэўная атмасфера напаўняла актавую залу, а прыемным завяршэннем святочнага мерапрыемства стала канцэртная праграма.

 

Аб тым, як прайшла ўрачыстасць, даведайцеся ў фотарэпартажы газеты “Дзянніца”.

 

 

     

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!