На плошчы Свабоды ў Шчучыне праходзіць традыцыйнае народнае свята “Масленіца”

 

Падчас свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, святочны кірмаш і тэматычныя фотазоны, дэгустацыя масленічных страў. У праграме свята -- правядзенне атракцыёна “Масленічны слуп”. 

 

З 11.00 гадзін пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне, кульмінацыяй якога стануць "Праводзіны зімы" са спальваннем пудзіла Масленіцы. Свята прадоўжыць канцэртная праграма народнага ансамбля народнай песні “Ярыца” (г. Масты) і выступленне творчых калектываў Шчучынскага раёна.

 

Завітайце на “Масленіцу” і пачніце вясну са святочным настроем!

 

Сяргей КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 

 

 

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!