Ураджайны наш шчучынскі кірмаш!

Весела і масава прайшоў сёння ў Шчучыне восеньскі кірмаш. Па садавіну і агародніну прыйшлі не толькі гараджане, але і прыехалі вяскоўцы.

Наперадзе – цэлая зіма, таму самы час запасціся прысмакамі. Вуліца Леніна напоўнілася гучнымі галасамі. Сельскагаспадарчую прадукцыю прапаноўвалі як мясцовыя гаспадаркі, так і прадпрыемствы, фермеры, сяляне з усяе Гродзеншчыны. Нават самыя патрабавальныя пакупнікі засталіся задаволенымі асартыментам і дэмакратычнымі цэнамі. Попытам карысталіся збожжа, бульба, капуста, цыбуля, яблыкі, мяса і мясныя вырабы, рыба, яйкі, мёд, лекавыя травы, кветкі і нават жывыя куры.

Чаго там толькі не было на тым кірмашы: сельскагаспадарчая латарэя, вясёлыя песні ды танцы, конкурсы, атракцыёны... А якая юмарыстычная рыбалка была арганізавана на свяце! Мужчыны голымі рукамі рыбу лавілі! Актыўна працавалі разнастайныя падворкі, выязны гандаль. Адным словам, кірмаш прайшоў на “ўра”! Больш падрабязна пра восеньскае свята чытайце на старонках нашай “Дзянніцы”.

Ганна КАСПЕР.

Фот аўтара і Аляксандра КАСПЕРЧУКА.

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!