У гарадскім пасёлку Астрына прайшло выязное пасяджэнне райвыканкама. У цэнтры ўвагі – бяспека грамадзян
Создано Сергей Касперчук 20.06.2019 в 14:57На выязным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося у аўторак у гарадскім пасёлку Астрына, прааналізавалі эфектыўнасць прымаемых мер па папярэджанні гібелі і траўматызму людзей пры ўзнікненні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Падставай для дэталёвага аналізу стала трагедыя, якая адбылася ў адным з населеных пунктаў сельсавета: у аграгарадку Новы Двор на пажары загінуў чалавек.