Жанна Іванаўна і Яўгеній Аляксандравіч Мецько свята захоўваюць памяць пра сваіх геройскіх дзядуляў
Создано Татьяна Полубятко 09.02.2019 в 15:29Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць на Шчучыншчыне, можна пералічыць па пальцах. Няшмат засталося і простых сведкаў тых суровых дзён. Але ў нашых сямейных альбомах усё яшчэ захоўваюцца пажаўцелыя фотакарткі, з якіх глядзяць вечна маладыя сваякі, што загінулі, бясследна зніклі ў полымі вайны.