“Шчучыншчына, якая навучаецца” – актывісты раёна абмяркавалі тэматычны напрамак у распрацоўцы стратэгіі ўстойлівага развіцця
Создано webredaktor_a 16.04.2019 в 16:19Які карысны досвед можа ўзяць для сябе турыст, наведаўшы нашу Шчучыншчыну? А як стварыць падмурак, каб кожны жадаючы з ліку мясцовых жыхароў мог самарэалізавацца ў творчасці або набыць новыя веды, атрымаць дадатковую адукацыю? Не сакрэт, што ва ўсім свеце сёння не толькі моладзь, але і людзі самага рознага ўзросту імкнуцца да пастаяннага развіцця і асобаснага росту.










