Цэны пад кантролем. Дэпутат Надзея Хальцова правяла маніторынг цэн і асартыменту ў гандлёвых аб’ектах Шчучына

Падчас работы ў выбарчай акрузе на тэрыторыі Шчучынскага раёна дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Надзея Хальцова правяла маніторынг цэн і асартыменту ў гандлёвых аб’ектах.
Пастаянны маніторынг сітуацыі на спажывецкім рынку з’яўляецца адным з важных складнікаў дзейнасці дэпутата, бо цэны на тавары першай неабходнасці значна ўплываюць на дабрабыт грамадзян нашай дзяржавы.

Гэтым разам пад увагай дэпутата аказаліся крамы гандлёвых сетак “Родны Кут”, “Еўраопт” і “ProЗапас”, а таксама Надзея Хальцова наведала цэнтральную раённую аптэку № 6 у Шчучыне. Падчас маніторынгу былі вывучаны і прааналізаваны асартымент прадуктаў і тавараў першай неабходнасці, іх кошт, выкананне тэрмінаў рэалізацыі і выкладка.

Парушэнняў падчас маніторынгу выяўлена не было, аднак кантроль цанавой палітыкі будзе праводзіцца і далей.
Алег ШЫШЛОЎСКІ.
Фота з архіва Надзеі Хальцовай.
