На выбары – усёй сям'ёй
![](https://www.dzyannica.by/sites/default/files/files/styles/original_bez_znaka/public/field/image/img_8543.jpg?itok=xyMQVFxG)
Сёння, у апошні дзень датэрміновага галасавання, на Ражанкаўскім выбарчым участку №22 было даволі мнагалюдна. Усе, хто не зможа заўтра, у асноўны дзень галасавання прыйсці на ўчастак, палічылі сваім абавязкам зрабіць гэта сёння.
Сярод іх і Марыя Уладзіміраўна Шыцко. Яе муж Сяргей Юр'евіч ужо выканаў свой грамадзянскі абавязак – прыняў удзел у выбарах. Аднак у Ражанкаўскі дз/с-СШ, дзе размяшчаецца ўчастак для галасавання, вырашыў прыйсці разам з жонкай, а таксама з дзецьмі, каб сыны – дзесяцікласнік Даніла і другакласнік Глеб, а таксама маленькая пяцігадовая дачушка Аляксандра – таксама адчулі важнасць моманту.
– Мы заўсёды прымаем удзел у выбарах, – гаворыць Марыя Уладзіміраўна. – Аддаючы свой голас "за" ці "супраць", мы выбіраем будучыню для свайго рэгіёна, для сваёй краіны. Таму застацца ў баку ад такой важнай справы мы проста не можам.
Датэрміновае галасаванне працягнецца сёння да 19 гадзін.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.