Паважаныя жыхары і госці Шчучынскага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

 

17 верасня – Дзень народнага адзінства

 

У гэты святочны дзень мы як ніколі востра адчуваем, што няма нічога даражэйшага за мір, спакой, магчымасць жыць і працаваць у свабоднай і паспяховай дзяржаве. Мы свята шануем запавет нашых продкаў – быць разам, быць адзінымі і згуртаванымі.

 

Дарагія землякі! Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту. Няхай мірнае неба заўседы будзе над роднай Беларуссю, а нашы сэрцы напаўняюцца пяшчотай і радасцю за нашу любімую, адзіную, квітнеючую родную зямлю!

 

Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт.

Прэзідыум Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!