Праваслаўны каляндар свят у 2026 годзе

 

12 красавіка – Светлае Уваскрэсенне Хрыстова. Вялікдзень.

 

Двунадзясятыя святы

 

7 студзеня – Раство Хрыстова. Каляды

19 студзеня – Хрышчэнне Гасподняе. Богаяўленне

15 лютага – Стрэчанне Гасподняе

7 красавіка – Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы

5 красавіка – Уваход Гасподні ў Іерусалім. Вербная нядзеля

21 мая – Узнясенне Гасподняе

 31 мая – Дзень Святой Тройцы. Пяцідзясятніца

19 жніўня – Праабражэнне Гасподняе

28 жніўня – Успенне Прасвятой Багародзіцы

21 верасня – Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы

27 верасня – Уздзвіжанне Крыжа Гасподняга

4 снежня – Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы

 

Вялікія святы

 

14 студзеня – Абразанне Гасподняе

7 ліпеня – Нараджэнне Іаана Прадцечы

12 ліпеня – Дзень Святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла

11 верасня – Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы

14 кастрычніка – Пакроў Прасвятой Багародзіцы

 

Царкоўныя пасты

 

Шматдзённыя

 

Вялікі пост – з 23 лютага па 11 красавіка

Пятроў пост – з 8 чэрвеня па 11 ліпеня

Успенскі пост – з 14 па 27 жніўня

Калядны пост – з 28 лістапада па 6 студзеня 2027 г.

 

Аднадзённыя пасты

 

Серада і пятніца на працягу ўсяго года, за выключэннем суцэльных сядміц і Святак.

Навячэр’е Богаяўлення – 18 студзеня

Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы – 11 верасня

Уздзвіжанне Крыжа Гасподняга – 27 верасня

 

Усёедныя тыдні

 

(па серадах і пятніцах посту няма)

Святкі – з 7 да 18 студзеня

Мытара і фарысея – з 1 па 7 лютага

Сырны (масленічны) – з 16 па 22 лютага

Велікодны (Светлы) – з 12 па 18 красавіка

Троіцкі – з 31 мая па 6 чэрвеня

 

Дні асаблівага памінання спачылых

 

14 лютага  – субота мясапусная

7 сакавіка – субота 2-га тыдня Вялікага посту

21 сакавіка – субота 4-га тыдня Вялікага посту

21 красавіка – Радаўніца

9 мая – памінанне спачылых воінаў

30 мая – субота Троіцкая

7 лістапада – Дзмітрыеўская бацькоўская субота

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!