У новы год з новым дахам. Комплексны рамонт даху Астрынскай сярэдняй школы імя Алаізы Пашкевіч (Цёткі) завяршыўся

У Астрынскай сярэдняй школе імя Алаізы Пашкевіч (Цёткі) завяршыўся комплексны рамонт даху.
Рамонт даху праводзіўся ў рамках першай чаргі маштабнай рэканструкцыі ўстановы адукацыі. Генеральным падрадчыкам на будаўніцтве выступіла ААТ “Гроднажылбуд”, вялікую частку работ выканала субпадрадная арганізацыя з Ліды “ЭлізонБуд”.
Будаўнікі дэмантавалі старое пакрыццё і замянілі яго сучасным матэрыялам – гідраізолам. Таксама ў рамках комплекснага рамонту даху былі цалкам заменены вадасцёкавая сістэма і парапетныя пліты, да сучасных патрабаванняў былі ўдасканалены вентшахты.
Рэканструкцыя Астрынскай сярэдняй школы праводзіцца ў рамках абласной інвестпраграмы і падразумявае чатыры чаргі будаўніцтва. Акрамя замены даху ў рамках другой чаргі плануецца абнаўленне фасадаў будынка, трэцяя чарга прадугледжвае добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі. Работамі чацвёртай чаргі плануецца мадэрнізаваць спартыўныя аб’екты на тэрыторыі школьнага стадыёна.
Алег ШЫШЛОЎСКІ.
Фота з архіва “Дзянніцы”.
