Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў бягучага года падвялі ў райвыканкаме

 

Вынікі знешнеэканамічнай дзейнасці, прыцягненне інвестыцый у рэгіён, стварэнне новых працоўных месцаў. У райвыканкаме падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў бягучага года.

 

За студзень-верасень сукупныя паступленні даходаў у бюджэт Шчучынскага раёна склалі 121,9% пры прагнозе на год 107,3%. Сярэднямесячная намінальная заработная плата склала 2226,4 рублёў, тэмп росту – 120,8% пры даведзеным заданні 110,3%. Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 106,5%, або 154,6 млн рублёў пры даведзеным заданні 103,2%. Выкананы паказчыкі па аб’ёме будаўніча-мантажных работ і грузаабароце. За кошт стварэння новых прадпрыемстваў працаўладкавана 43 чалавекі.

 

Абарот знешняга гандлю таварамі за студзень-верасень склаў 73,2 млн долараў ЗША, што на 12% ніжэй за ўзровень мінулага года. На экспарт рэалізавана прадукцыі на суму 42,2 млн долараў ЗША пры тэмпе росту 88,2%. Забяспечана ўстойлівае станоўчае сальда знешняга гандлю ў суме 11,1 млн долараў ЗША. Прадукцыя экспартавалася на рынкі 19 краін свету.

 

За 9 месяцаў выручка ад рэалізацыі прадукцыі па раёне склала 975,1 млн рублёў (тэмп росту 111%). Атрыманы чысты прыбытак у суме 104,1 млн рублёў. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала 18,1%, што вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду 2024 года на 2,3%.

 

Тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 96,1% пры даведзеным заданні 104,6%. Вытворчасць малака за дзевяць месяцаў павялічылася на 1,6% і склала 124 тыс. тон. Сярэдні надой ад каровы павялічыўся на 111 кг і склаў 6481 кг малака. У ААТ “Дэмбрава” прадуктыўнасць малочных кароў перавысіла 7800 кг малака, у філіяле “Жалудоцкі агракомплекс” сярэдні надой малака ад каровы склаў 7648 кг.

 

Прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 10,5 тыс. тон, або 101%. Прадукцыя вырошчвання свіней – 17,2 тыс. тон, што на 1,7% больш узроўню мінулага года. Вытворчасць яек на Шчучынскай птушкафабрыцы склала 30,3 млн штук, або 138,1% да аналагічнага перыяду мінулага года.

 

У студзені-верасні ў раёне выканана будаўніча-мантажных работ на суму 53,2 млн рублёў, тэмп росту склаў 109,7%. Аб’ём падрадных работ выкананы будаўнічымі арганізацыямі раёна на суму 58,7 млн рублёў, або 99,3% да аналагічнага перыяду мінулага года. Уведзена ў эксплуатацыю 4762 квадратныя метры жылля, што складае 79,4% гадавога задання.

 

У бюджэт раёна паступіла больш за 91 млн рублёў даходаў, або 77% ад гадавога плана. Бязвыплатныя паступленні з вышэйстаячага бюджэту склалі 26 млн рублёў. Расходы бюджэту прафінансаваны ў суме 83,1 млн рублёў. Асноўную долю ў яго выдатках (71,5%) займае сацыяльная сфера, на яе фінансаванне накіравана больш за 59,4 млн рублёў. Бюджэт раёна за 9 месяцаў выкананы з прафіцытам у суме 7,8 млн рублёў.

 

Сяргей КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!