Вынікі працы за мінулы год падвялі медыкі Шчучыншчыны

Вынікі працы ўстаноў аховы здароўя Шчучыншчыны за мінулы год былі падведзены ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Мерапрыемства сабрала медыцынскіх работнікаў з усяго нашага раёна на чале з галоўным урачом Шчучынскай ЦРБ Вольгай Балько. Таксама ў падвядзенні вынікаў узялі ўдзел старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Алег Перагарулька, намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Таццяна Цюсіна.

Прысутныя абмеркавалі вынікі дзейнасці Шчучынскай ЦРБ за 2024 год і асноўныя кірункі яе дзейнасці на год 2025. Сярод узнятых актуальных пытанняў было і набыццё сучаснага медыцынскага абсталявання, дэмаграфічная абстаноўка ў нашым раёне, павышэнне эфектыўнасці аказання медыцынскага абслугоўвання і прафілактыка найбольш небяспечных захворванняў сярод насельніцтва.

Другая частка выніковага сходу была прысвечана ўшанаванню заслужаных работнікаў медыцыны. Лепшыя медыкі атрымалі ўзнагароды за плённую работу.
Таксама прысутных парадаваў канцэрт у выкананні творчых калектываў Палаца творчасці дзяцей і моладзі.
Алег ШЫШЛОЎСКІ.
Фота аўтара.

