“Лістапад” у Шчучыне: ад камедыі да трылера! Даведаліся, што паказваюць у гэтыя дні ў нашым кінатэатры з праграмы знакамітага міжнароднага кінафестывалю
Создано Татьяна Ступакевич 23.11.2023 в 10:39
Міжнародны фестываль “Лістапад”, які з’яўляецца, бадай, самай значнай кінематаграфічнай падзеяй у нашай краіне, сёлета пакіне свой яркі след не толькі ў сталіцы, але і ў раённых цэнтрах Беларусі. На гэты раз кінафорум праходзіць пад дэвізам “Ствараем будучае”. Радуе, што ва ўсіх, нават невялікіх кінатэатрах рэгіёнаў, адбыліся паказы пазаконкурсных фестывальных праектаў.