Весткі з Кітая

«Новы кітайскі стыль» у топе пошукавых запытаў

 

З пачатку года такія тэмы, як «новы кітайскі стыль адзення» і «чаму моладзь любіць новы кітайскі стыль», пастаянна трапляюць у топ пошукавых запытаў у інтэрнэце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

 

Вакзал у форме сэрца пабудаваны ў Кітаі

 

Збудаванне ў форме сэрца з’яўляецца платформай для высадкі пасажыраў на станцыі Цзыбабэй. Яна спраектавана такім чынам, каб надзейна абараняць пасажыраў ад дажджу і пякучых прамянёў сонца, а таксама ад парываў ветру. Многія імкнуцца патрапіць на незвычайны вакзал, спяшаюцца тут сфатаграфавацца. Выглядае проста фантастычна!

 

На Шанхайскім аўтасалоне адбылася сусветная прэм'ера 128 мадэляў аўто

 

Звыш тысячы вядомых кампаній з усяго свету прынялі ўдзел у XIX Шанхайскай міжнароднай выставе аўтамабільнай прамысловасці, дзе было прадстаўлена 1310 аўтамабіляў, 128 з іх паказалі ўпершыню ў свеце. Агульная колькасць наведвальнікаў выставы склала 810 тысяч чалавек, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».