вуліца з гісторыяй

Вуліца з гісторыяй, або гісторыя вуліцы 17 Верасня. Чаму мяняліся назвы, якія скарбы захоўваюцца ў старых куфэрках і аб чым могуць расказаць карэнныя шчучынцы

 

Бадай, у кожным горадзе нашай краіны знойдзецца вуліца з назвай 17 Верасня. Большасць выпадковых прахожых, якіх я апытвала ў цэнтры Шчучына, ахвотна адказвалі, чаму менавіта гэта дата ўвекавечана ў назве адной з галоўных гарадскіх артэрый.