«ОРША — мой любы горад, мая спрадвечная маці...» — так пісаў ён пра сваю малую радзіму. І гэта ўзаемна, бо Орша таксама помніць, любіць свайго слаўнага сына і ганарыцца ім. У 1995 годзе Саюз пісьменнікаў Беларусі ініцыяваў стварэнне тут музея, прысвечанага класіку.