Адважыцца і... пачаць! Што стрымлівае развіццё «жаночага» бізнесу?
Создано webredaktor_a 30.09.2021 в 8:39
Уклад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП нашай краіны за 2020 год склаў 26,4 % — такую лічбу прывялі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі. Уцягванне ў прадпрымальніцтва большай колькасці жанчын здольна стаць яшчэ адным стымулам для росту ў краіне малога і сярэдняга бізнесу, што станоўча адаб'ецца на эканоміцы краіны.

